Доктарскія стыпендыі ад Сусветнага інстытуту даследаванняў развіцця эканомікі

Сусветны інстытут даследаванняў эканомікі Ўніверсітэта Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (UNU-WIDER) абвясціў набор на праграму, якая дае абраным кандыдатам магчымасць выкарыстаць рэсурсы ўніверсітэта пры напісанні доктарскіх прац, прысвечаных вывучэнню эканомік, якія развіваюцца. Акрамя таго, навукоўцы возьмуць удзел у працы ўніверсітэта. Удзельнікі правядуць 3 месяцы ва ўніверсітэце ў Хельсінкі. Таксама яны змогуць апублікаваць даследаванне ў межах серыі працоўных дакументаў UNU-WIDER.

Умовы:

Праграма пакрывае кошт дарогі, медыцынскай страхоўкі, кошт пражывання ў Хельсінкі, а таксама стыпендыю памерам 1,600 еўра на месяц.

Як падацца:

Каб стаць кандыдатам на стыпендыю Сусветнага інстытута даследаванняў эканомікі Ўніверсітэта Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, неабходна:

  • запоўніць анкету тут;
  • даслаць СV;
  • даслаць рэкамендацыю навуковага кіраўніка.

Дэдлайн – 30 верасня 2018 г.

Падрабязней пра стыпендыю Сусветнага інстытута даследаванняў развіцця эканомікі можна тут.