Асацыяцыя па садзейнічанні развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій “Адукацыя для будучыні” арганізуе сустрэчу для выкладчыкаў, якія цікавяцца STEM-накірункам у адукацый.
Дзе: Мінск, галерэя ТUT.BY (г. Мінск, праспект Дзяржынскага 57, 9 паверх).
Калі: 13 красавіка, пачатак рэгістрацыі а 16.30, пачатак самой стутрэчы а 17.00.
На сустрэчы выкладчыцы Яўгенія Гушчына і Святлана Скакун падзеляцца вынікамі сваёй адукацыйнай вандроўкі па Велікабрытаніі.
У праграме сустрэчы:
- Прэзентацыя адукацыйнага падарожжа (дзе былі, што бачылі, што падалося карысным)
- Скайп-ўключэнне з Вялікабрытаніяй
- Інтерактыўная праца з матэрыяламі з розных адукацыйных устаноў
- Выступ прадстаўніцы амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі Вольгі Рапінчук пра адукацыю ў Вялікабрытаніі і магчымасцях для супрацоўніцтва.
Уваход вольны, але патрабуецца папярэдня рэгістрацыя.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па нумары +37529 262 24 52, Варвара.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.