Практычны доўгатэрміновы семінар лідарства, анімацыі і тэатральнага мастацтва, а таксама візіт на Міжнародны фэст вікінгаў і славянаў ў ролі выступоўцы.
Вы хочаце ведаць, як быць лідэрам, як матываваць людзей, і як натхніць іх змяніць сваё жыццё? Хочаце сустрэць людзей з Новай Зеландыі ці Ісландыі і навучыць іх таму, што вы ведаеце? Жадаеце быць мастакамі і ставіцца да людзей, як да вашай аўдыторыі?
У рамках гэтага курса:
Удзельнікі з Беларусі, Польшчы, Германіі і Літвы прыходзяць у Варшаву штотыдзень у перыяд з 1 чэрвеня па 30 ліпеня, каб даведацца мастацтва анімацыі, навучыцца традыцыйным танцам Усходняй Еўропы і даведацца, як зрабіць тэатральны касцюм для падзеі.
Прынамсі чатыры сесіі павінен наведаць кожны ўдзельнік, каб быць добра падрыхтаванымі. Працягласць вучэбных заняткаў – каля 4 гадзін.
Пасля ўдзелу ў навучальных сесіях удзельнікі наведаюць Міжнародны фэст вікінгаў і славянаў ў ролі выступоўцаў.
Кантактная асоба: Аляксей Бурносенка, http://www.medievalbelarus.org, fireshow@tut.by, +48 791 155 686
Унёсак за ўдзел у праекце – 40 еўра (аплочвае паездку і выдаткі падчас фестывалю ў жніўні), дарога, пражыванне і ежа падчас навучальных сесій не аплочваецца.
Больш дэталяў і форма заяўкі да 17 красавіка на сайце.