Association of Parents and Friends of Deep Disabled “Maja” запрашае валанцёраў да ўдзелу ў доўгатэрміновым дабрачынным праекце ў Польшчы.
Дзе: Варшава, Польшча. Калі: жнівень 2016 – ліпень 2017 (11 месяцаў).
Каардынатары: арганізацыя “RA i DO” Foundation International Support Center for Youth and Adults.
Чым будуць займацца валанцёры:
- удзельнічаць у экскурсіях з людзьмі з інваліднасцю ( раз на тыдзень, 5 гадзін);
- дапамагаць падчас заняткаў па кераміцы, маляванню і кулінарыі;
- дапамагаць у арганізацыі заняткаў па спяванню;
- размаўляць з пацыентамі, іх сябрамі і роднымі.
Профіль валанцёра:
- гатоўнасць і матывацыя працаваць з людзьмі з інваліднасцю;
- узрост ад 18 да 30 лет;
- вітаецца папярэдні вопыт працы з людзьмі з інваліднасцю і веды польскай мовы.
Фінансавыя ўмовы:
Праект фінансуецца Праграмай Erasmus+, якая пакрывае валанцёрам выдаткі на пражыванне (4-охпакаёвая кватэра ў Варшаве), харчаванне і медыцынскую страхоўку. Таксама будзе арганізаваны базавы курс польскай мовы.
Для ўдзелу трэба даслаць свае CV и матывацыйны ліст на ангельскай / польскай мове на адрас dverbitskaya@yahoo.com.
Дэдлайн падачы заяўкі – 20 ліпеня 2016.