ЕВС праект ў Моладзевым гарадскім савеце (Stadtjugendring) у Вюрцбурге шукае валанцёра. Валанцёр будзе ўцягнуты ў падрыхтоўку, рэалізацыю і ацэнку праграмаў і ініцыятываў, у якія ўключаны Моладзевы гарадскі савет.
Накірункі працы:
- адукацыйная праца ў галіне межкультурнай адкрытасці ў моладзевай працы і школах
- удзел у актыўнасцях, прапанаваных арганізацыямі-чальцамі Моладзевага гарадскога савета
- дапамога ў летніках, арганізаваных на летніх канікулах
- ініцыяванне кантактаў з партнёрскімі гарадамі
- падрыхтоўка, удзел і дапамога пад час інтэрнацыянальных абменаў з партнёрамі – офісная праца.
Пачатак – люты 2019.
Працягласць – 12 месяцаў.
Больш інфармацыі пра праект тут
Арганізацыя, якая адпраўляе з Беларусі – БМОО Новые Лица (PIC number 946666554), пры падачы заяўкі пазначайце гэта ў лісце да арганізатараў.
Для падачы заяўкі неабходна напісаць матывацыйны ліст і адправіць яго разам са сваім рэзюме на anastazja.zydor@jubi-unterfranken.de
Дэдлайн: 30 лістапада 2018
Хто яшчэ не чуў пра ЕВС, вам сюды.
Калі засталіся яшчэ пытанні пра ЕВС, пішыце на скрыню newfaces.evs.minsk@gmail.com