1-2 красавіка ў Гродне пройдзе адукацыйны каворкінг праект BrainHUB.
Тэмы двухдзённых інтэнсіваў:
- моладзевае прадпрымальніцтва і бізнэс-ініцыятывы, лакальныя супольнасці;
- стварэнне і рэалізацыя грамадскіх, культурных і сацыяльных праектаў;
- праца і прасоўванне ў сацыяльных медыях.
Што такое BrainHUB?
Гэта кароткія тэматычныя інтэнсівы (трэнінгі, семінары і майстар-класы) у невялікай суполцы людзей з актыўным удзелам трэнераў і лектараў, якія ставяць перад сабой задачу па фармаванні і рэалізацыі ідэі пры паслядоўнай ментарскай і арганізацыйнай падтрымцы з боку арганізатараў BrainHUB.
Удзельнікі праекта змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і мэнэджменту, маркетынгу, грамадзянскай журналістыкі. Акрамя таго, істотным складнікам удзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку. Гэта значыць, што ўдзельнікі праекта змогуць не толькі самастойна кіраваць альбо быць у камандзе праекта, але і разлічваць на ментарскую падтрымку з боку арганізатараў «BrainHUB».
А лектары – хто?
Лектарамі гродзенскага BrainHUB будуць:
- прадпрымальнік і кіраўнік праекта Deal.by Максім Марыніч;
- сузаснавальнік «LPC Group» і «BALKI Project», выкладчык Інстытута IBA па курсу Growth Hacking Дзяніс Лазарэнкаў;
- эксперт у галіне SMM і сузаснавальнік digital-агенцыі “UFOX” Аляксей Купрэеў, даследчыца крэатыўнай эканомікі і сузаснавательніца «BALKI Project» Маргарыта Лазарэнкава;
- сузаснавальнік праекта “МазгаБойня” Аляксандр Ханін.
Удзел у праграме абсалютна бясплатны, але патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраныя па заяўках. Зарэгістравацца можна да 29 сакавіка ўключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежаваная (20 чалавек!).