Erasmus Mundus прапануе двухгадовыя стыпендыі на навучанне ў Італіі, Нідэрландах альбо Францыі.
AtoSiM – двухгадовая магiстарская праграма па фiзiцы альбо хiмii, накiраваная на мадэлявнне фiзiчных, хiмiчных i бiямалекулярных сiстэм. Праграма AtoSiM распрацавана разам з:
- Ecole normale surėrieure de Lyon, France;
- Universiteit van Amsterdam, The Netherlands;
- Vrije Universiteit Amsterdam, The Netherlands;
- Universita degli studi si Roma, Italy.
Двухгадовая праграма забяспечвае квалiфiкацыю высокага ўзроўню ў галiне камп’ютарнага мадэлявання ў фiзiчных, хiмiчных i бiямалекулярных навуках. Яна падзелена на чатыры часткi.
Усе студэнты пачнуць навучанне ў Амстэрдаме, прадоўжаць у Рыме i скончаць у Лiёне. Чацверты этап, накіраваны на прыкладныя даследванні, студэнты правядуць або ў Амстэрдаме, або ў Рыме, альбо ў Лiёне ці ў адным з 21 iнстытутаў.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія правучыліся мінімум тры гады і спецыялізуюцца (пераважна) ў фізіцы, хіміі, прыкладной матэматыцы, біяінфарматыцы.
Стыпендыi падзяляюцца на 2 групы:
- для краiн-партнёраў (усе, акрамя краiн ЕС, Iсландыi, Македонii, Нарвегii, Лiхтэнштэйна, Турэччыны);
- мэтанакiраваныя краiны (ЕС + выключэннi з пункту 1).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- студэнты, якiя адпавядаюць крытэрам абедзвюх груп, павiнны выбраць толькi адзiн тып пажаданай стыпендыi;
- кандыдаты на стыпендыю павiнны скончыць першую ступень навучання (бакалаўрыят);
- студэнты, якiя ўжо мелi cтыпендыяльную падтрымку ад EMMC, не могуць разглядацца як кандыдаты на далейшую падтрымку;
- студэнты, якiя атрымаюць стыпендыi ад EMMC, не змогуць атрымаць iншыя стыпендыi ад iнстытуцый ЕС;
- стыпендыi EMMC выдаткоўваюцца толькi на поўны перыяд навучання.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя цалкам пакрывае семестравыя ўнёскі, выдаткі на транспарт, жыллё. Да таго ж выплочваецца штомесячная стыпендыя памерам € 1000.
Як падацца
Пакет дакументаў, якi складаецца з…
- запоўненай аплiкацыйнай формы;
- CV;
- сертыфiкаваных копiй пасведчання бакалаўра альбо магістра на ангельскай мове;
- сертыфiкаванай копii адзнак на ангельскай мове;
- копiі пашпарту;
- сертыфiкаванай копii пасведчання аб узроўнi валодання ангельскай мовай (IELTS – min.6,5; TOEFL – min. 92),
дасылаюцца e-поштай на адрас atosim@ens-lyon.fr, а таксама звычайнай поштай на адрас
ENS de Lyon – CBP
AtoSiM Erasmus Mundus
46, allée d’Italie
69364 LYON cedex 07
FRANCE
Дэдлайн – 8 студзеня 2016 г.
Падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.