Саксонскі фонд медыяадукацыі запрашае на 10-дзённы семінар для журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Лакацыя – Ляйпцыг, Нямеччына. Перыяд – 12-23 верасня 2016 года.
Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя журналісты з Беларусі, якія працуюць на радыё, тэлебачанні, у друкаваных СМІ альбо анлайн-медыях.
Патрабаванні:
- выдатна валодаць нямецкай мовай;
- узрост – да 40 гадоў.
Мэта семінару – пазнаёміць замежных журналістаў з працай нямецкіх СМІ і замацаваць іх міжнародныя сувязі адно з адным.
Тэма сёлетняга семінару – “Агляд медыйных сістэм Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы”.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў жыллём і харчаваннем, а таксама кампенсуюць выдаткі за праезд.
Каб стаць удзельнікам семінару, неабходна запоўніць кароткую анкету і напісаь невялікі матывацыйны ліст.
Дэдлайн – 29 ліпеня 2016 года.
Падрабязнасці ёсць тут.