Школа гуманітарных і сацыяльных навук (Японія) прапануе камбінаваную магістарскую і доктарскую праграму ў галіне Japanese and Eurasian Studies.
Пачатак навучання – кастрычнiк 2018 года. Лакацыя – Цукуба, Японія.
Праграма складаецца з 1 года магістратуры і 3 гадоў дактарантуры. Агулам – 4 гады. Навучанне адбываецца на ангельскай мове, аднак ёсць магчымасць перайсці на японскую.
Навучанне складаецца не толькі з акадэмічных заняткаў і даследвання, але і стажыровак у японскіх кампаніях. Выпускнікі праграмы будуць здольныя працаваць у акадэмічных і даследчых інстытутах, ААН-агенцыях, дзяржаўных установах і карпаратыўных супольнасцях.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства адной з наступных краін: Казахстану, Узбекістану, Кыргыстану, Туркменістану, Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Азербайджану, Арменіі, Грузіі ці Манголіі;
- узрост – нарадзіцца не раней за 2 красавіка 1983 года;
- мець ступень бакалаўра;
- добрае валоданне ангельскай і наяўнасць сертыфікату, які гэта падцвярджае (TOEFL IBT 80, TOEFL CBT 230, TOEFL PBT 500, IELTS 6.0), альбо японскай (5-ы ўзровень і вышэй);
- магчымасць прыехаць у Японію ў верасні 2018 года.
Фінансавыя ўмовы
Памер стыпендыі для магістраў – 144 000 йен, для PhD-даследчыкаў – 145 000. Таксама пакрываюцца выдаткі на міжнародны пералёт.
Як падацца
Першы этап – падача заяўкі, якую неабходна даслаць на адрас spca-info@ml.cc.tsukuba.ac.jp.
Другі этап – сумоўе і экзамен. Кожны кандыдат мусіць прынесці неабходныя дакументы (сертыфікаваныя пасведчанні пра акадэмічны і прафесійны досвед, моўны сертыфікат) альбо даслаць іх на наступны адрас: Special Program in Japanese and Central Eurasian Studies Graduate School of Humanities and Social Sciences University of Tsukuba Tennodai 1-1-1, Tsukuba-shi, Ibaraki-ken JAPAN 305-8571 E-mail: spca-info@ml.cc.tsukuba.ac.jp.
Тыя, хто пройдзе першы этап, мусяць прадставіць:
- 8 фотаздымкаў;
- рэкамендыцыйны ліст;
- афіцыйны транскрыпт дыпломаў;
- арыгінал моўнага сертыфікату.
Дэдлайн – 5 студзеня 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.