Два ў адным: стаць магістрам і доктарам у Японіі

Унiверсiтэт Цукуба запрашае ўсiх жадаючых на адмысловую магiстарска-доктарскую праграму (“1+3” MA and PhD) японскiх i еўразiйскiх даследванняў.

Пачатак навучання – кастрычнiк 2016 года. Лакацыя – Цукуба, Японія.

The Graduate School of Humanities and Social Sciences of the University Tsukuba – адзiны iнстытут у Японii, якi прапаноўвае камбiнаваную праграму магiстарска-доктарскай ступенi з акцэнтам на еўразiйскiх даследваннях.

Праграма «1+3» складаецца з аднаго года магiстратуры і трох гадоў доктарскага даследвання. Цягам вучобы студэнты атрымаюць магчымасць вучыцца як на ангельскай, так і японскай мовах. Напрыканцы чакаецца, што студэнты будуць выдатна валодаць і ангельскай, i японскай мовамi, у дадатак да ведаў па абраных накiрунках i спецыялiзацыях.

Патрабаваннi да кандыдатаў:

  • нацыянальнасць адной з постсавецкiх краiн альбо Манголii;
  • дата нараджэння – не пазней за 2.04.1981;
  • наяўнасць скончанай ступенi бакалаўра;
  • валоданне ангельскай (мiжнародныя сертыфiкаты) i японскай (узровень N5 i вышэй) мовамi;
  • магчымасць прыехаць у Японiю цягам апошняга тыдню верасня 2016 г.;
  • адсутнасць стыпендый ад японскiх спонсараў у мiнулым, любой актуальнай стыпендыi на час пачатку вучобы.

Як падацца

Першы этапзапаўненне i перасылка папярэдняй аплiкацыйнай формы на адрас spca-info@ml.cc.tsucuba.ac.jp.

Другі этап – інтэрв’ю i экзамен, якія адбудуцца ў краiне рэзiдэнцыi кандыдата. Да гэтага моманту неабходна даслаць наступныя дакументы:

  • сертыфiкаваныя выпiскi акадэмiчнай i прафесiйнай паспяховасцi;
  • сертыфiкат валодання ангельскай мовай (TOEFL цi GRE) (базавае валоданне японскай мовай пажадана i будзе перавагай)

…на адрас

SPCEA, Program in Japanese and Central Eurasian Studies
Graduate School of Humanities and Social Sciences
University of Tsukuba
Tennodai 1-1-1, Tsukuba-shi, Ibaraki-ken JAPAN
305-8571
е-mail: spca-info@ml.cc.tsukuba.ac.jp

Апроч гэтага, на другiм этапе на адрас Iнстытута дасылаюцца наступныя дакументы:

  • 8 фота (30mm*40mm);
  • рэкамендацыйныя лiсты;
  • афiцыйныя выпiскi альбо афiцыйныя копii дыпломаў i пасведчанняў з папярэдняга месца навучання (бягучая выпiска ў выпадку, калi вычоба яшчэ працягваецца);
  • арыгiнальны сертыфiкат валодання японскай мовай  (JLPT, level N5 альбо вышэй) пры наяўнасцi.

Дэдлайн – 10 студзеня 2016 г.