У чацвер 15 лістапада Дыскусійна-аналітычнае таварыства “Ліберальны клуб” запрашае на інтэрактыўную дыскусію “Здаровая Беларусь: будучыня нашай медыцыны”.
Калі: 15 лістапада з 19.00 да 21.00
Дзе: гатэль Crown Plaza Minsk
Падчас дыскусіі прысутныя змогуць узяць удзел у абмеркаванні актуаьных праблем беларускай медыцыны, сярод якіх:
- Чым абумоўлены існуючыя праблемы беларускай аховы здароўя?
- Як павысіць задавальненне беларусаў сістэмай медыцынскай дапамогі і вярнуць да яе давер?
- Як забяспечыць беларусамі сучасную і эфектыўную медыцыну?
Гэтыя і іншыя тэмы закрануць у сваіх выступах запрошаныя эксперты-спікеры:
Тамара Далгашэй – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у мінулым галоўны ўрач Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтру, кардыёлаг.
Андрэй Вітушка – кандыдат медыцынскіх навук, незалежны эксперт у галіне аховы здароўя, рэаніматолаг.
Наталля Пугачова – кіраўнік аддзела медыка-сацыяльнай працы Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Умовы:
Уваход вольны.
Падрабязней пра дыскусію “Здаровая Беларусь: будучыня нашай медыцыны” тут.