Дыскусія пра выбары ў Нямеччыне ды не толькі

Беларускі офіс фундацыі Конрада Адэнаўэра і Інстытут нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў БДУ запрашае абмеркаваць чаканні, вынікі і меркаванні наконт выбараў у нямецкі парламент.

Калі: 24 верасня 2017 года, з 13:00 да 21:00.
Дзе: Мінск, БДУ, вуліца Ленінградская, 20.

Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя навучэнцы, а таксама маладыя спецыялісты.

24 верасня ў Нямеччыне адбудуцца 19-ыя выбары ў нямецкі Бундэстаг.

У якасці госця ў мерапрыемстве будзе ўдзельнічаць былы дэпутат і экс-сакратар Міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцца Клаўс-Юрген Хедрых.

Пасля дыскусіі са спадаром Хедрыхам і дырэктарам беларускага офісу фундацыі Конрада Адэнаўэра Вольфгангам Зэндэрам удзельнікам прапануюць паглядзець жывую трансляцыю выбараў.

Мова дыскусіі – нямецкая.

Падаць заяўку на ўдзел можна да 15 верасня на е-адрас ifd@bsu.by.

Формуляр заяўкі можна знайсці тут.