Адукатараў запрашаюць на дыскусію-прэзентацыю “Грамадзянская адукацыя ва Ўкраіне і Беларусі: розныя выклікі – адзіны падыход”.
Калі: 8 лістапада 2017 году, з 10:00 да 13:00.
Дзе: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Раў (пр. Газеты Праўда, 11).
На сустрэчы будзе прадстаўлены аналітычны дакумэнт “Пазіцыя АДАіА па грамадзянскай адукацыі ў Беларусі“.
Каму будзе цікава
Да ўдзелу запрашаюцца правайдэры адукацыйных паслуг у сферы дадатковай нефармальнай адукацыі – спэцыялісты, якія ў сваёй дзейнасці займаюцца пытаннямі грамадзянскай адукацыі: трэнэры грамадскіх арганізацый, менеджэры адукацыйных праграм ды іншыя.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на харчаванне (кава-паўза) і транспартныя выдаткі для іншагародніх.
Дэдлайн падачы заяўкі – 6 лістапада 2017 года.
За дадатковай інфармацыяй звяртацца да Андрэя Ляўко info@adukatar.net, +375 29 671-41-19.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.