Праграма “Design Trust Research Fellowship” шукае таленты з усяго свету, каб прапанаваць ім стыпендыю на даследчыя праекты ў галіне архітэктуры і дызайну.
Калі: 2018.
Дзе: Ганконг, Кітай.
Мэта праграмы – падтрымаць арыгінальныя даследчыя праекты ў рэгіёне the Greater Pearl River Delta, а таксама паміж ім і іншымі часткамі свету.
Абраныя кандыдаты змогуць весці незалежныя даследаванні на працягу 3-6 месяцаў. Напрыканцы яны мусяць прадставіць працу (не менш за 5000 слоў) праз платформу M+ і Design Trust’s, а таксама зрабіць лекцыі ў межах публічных праграм музея.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- жаданне весці даследаванні з галіне дызайну і архітэктуры;
- мець ступень магістра ці кандыдата навук па адпаведнай дысцыпліне / ці ступень бакалаўра і тры гады досведу працы альбо вядзення акадэмічных даследаванняў;
- валодаць ангельскай мовай;
- грамадзянства значэння не мае.
Неабходныя дакументы:
- запоўненая заяўка;
- CV, у якім неабходна пазначыць атрыманую адукацыю, прафесійны досвед, узнагароды, публікацыі;
- 2 рэкамендацыйныя лісты (акадэмічны і прафесійны), лісты прымаюцца непасрэдна ад тых, хто іх піша;
- 3-5 прыкладаў пісьмовых прац (як апублікаваных, так і не).
Усе дакументы неабдна даслаць на е-адрас designfellow@mplus.org.hk.
Фінансавыя ўмовы
Даследчыкі будуць атрымоўваць каля 5150 даляраў штомесяц. Гэтыя грошы пакрываюць выдаткі на вядзенне даследавання і пражыванне. Таксама ёсць магчымасць атрымаць грант на падарожжа да Ганконгу і дадому (каля 1300 даляраў).
Дэдлайн – 24 ліпеня 2017 года.