Прэс-клуб Беларусь шукае супрацоўнікаў і супрацоўніц на пазіцыі рэдактара-аналітыка і журналіста-кампэйнера.
Рэдактар-аналітык
Для медыяманіторынгу Прэс-клуб шукае матываваных людзей, якім неабыякавыя журналісцкія стандарты, маніпуляцыі і прапаганда ў медыя.
Патрабаванні:
- мець досвед навінавага рэдактара / журналіста (досвед працы з грамадска-палітычнай тэматыкай будзе перавагай);
- быць гатовым чытаць / глядзець шмат тэкстаў / сюжэтаў;
- быць гатовым займацца аналітыкай і складаць думкі ў тэксты;
- падзяляць каштоўнасці Прэс-клуба і не ведаеце пра маніторынг Media IQ.
Умовы:
Праца фул-тайм, гнуткі графік, зарплата па выніках сумоўя. Пачатак працы: верасень 2019.
Як падацца:
Даслаць матывацыйны ліст, рэзюмэ, а таксама кантакт асобы, якая можа даць рэкамендацыю, на адрас alla.sharko@press-club.by
Журналіст-кампэйнер
Для кампаніі па Медыяпісьменнасці Media IQ ў сацсетках шукаюць журналіста, якому цікавыя тэмы медыя. Ад кандыдатаў чакаюць крытычнага мыслення і ўмення працаваць у камандзе, а таксама адданасці каштоўнасцям Прэс-клуба. Досвед працы ў медыя вітаецца.
Што рабіць:
- шукаць і распрацоўваць тэмы;
- ствараць кантэнт і размяшчаць кантэнт ў сацсетках.
Умовы:
Праца фул-тайм, гнуткі графік, зарплата па выніках сумоўя. Пачатак працы: верасень 2019.
Як падацца:
Даслаць матывацыйны ліст, рэзюмэ, а таксама кантакт асобы, якая можа даць рэкамендацыю, на адрас alla.sharko@press-club.by
Падрабязней – тут.