Ізраільскія ўлады абвяшчаюць прыём заявак на стыпендыяльную праграму для партнёрскіх краін.
Віды стыпендый:
- летнія моўныя курсы (Ulpan);
- акадэмічны год ці даследванні.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- ступень бакалаўра ці вышэй, добрыя адзнакі;
- узрост – да 35 гадоў (на пачатак акадэмічнага году)
- грамадзянства той краіны, ад якой падаецца заяўка;
- грамадзянства партнёрскай краіны (Беларусь уключна);
- пасведчанне аб валоданні ангельскай мовай ці іўрытам;
- адпавядаць акадэмічным патрабаванням абранага ўніверсітэту.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, страхоўку цалкам альбо часткова, таксама выдаецца грашовая падтрымка.
Спіс універсітэтаў, якія могуць абіраць кандыдаты, прадстаўлены тут.
Неабходныя дакументы:
- Заяўка;
- Дэтальнае апісанне абранай праграмы і ўніверсітэту;
- CV;
- Копіі перапіскі з абраным універсітэтам альбо кантакты супервайзера (для постдактарантаў). Не трэба для моўных курсаў;
- Пасведчэнне аб сканчэнні вышэйшай (і далей) адукацыі з транскрыптам адзнак, пасведчанні аб рэлевантных тэстах;
- Рэкамендацыйныя лісты (мінімум 2);
- Фотаздымкі (3);
- Пасведчанне аб здароў’і.
Напярэдадні падачы трэбы скантактавацца з Ізраільскай амбасадай і даведацца аб умовах для непасрэдна вашай краіны.
Камплект дакументаў (на ангельскай мове, у трох копіях) трэба падаць у лакальную амбасаду Ізраіля не пазней за 30 лістапада 2016.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.