Рэсурс “First Draft News” у супрацоўніцтве з AJ+ ладзяць бясплатны англамоўны майстaр-клас па верыфікацыі інфармацыі і ўключэнні супольнасцей у збор навінаў (“Putting community first”).
Заняткі пройдуць 14 ліпеня 2016 года. Працяг – 2 гадзіны. Пачатак – 00:00 (апоўначы) па мінскім часе.
Тэмы:
- развіццё грамадскіх крыніц інфармацыі;
- абарона гэтых крыніц;
- сумесная праверка фактаў, навінаў і г.д.
Удзельнікі варкшопу змогуць даслаць свае пытанні праз твітар-хэштэг #FDLive. Трансляцыя заняткаў будзе адбывацца тут. Падрабязнасці – па спасылцы.
Паводле by.odb-office.eu