7 ліпеня ў межах адукацыйнай праграмы ад краўдфандынгавай пляцоўкі Ulej.by адбудзецца публічная сустрэча “Падыходы да краўдфандынгу вашых праектаў: раскрытыя кейсы ў жывой размове”.
Дакладны час – 19:00. Лакацыя – Корпус 8 (вуліца машэрава, 9, Мінск).
Сустрэча будзе ўтрамліваць 100% практычнага досведу людзей, якія паспяхова правялі свае кампаніі. Яна арыентавана на тых, хто спрабуе зразумець, што такое краўдфандынг, хто шукае фінансы для сваіх праектаў.
Запрошаныя спікеры:
- Марыя Шарый – удзельніца музычнага праекту “Стары Ольса”, які сабраў на амерыканскай пляцоўкі Kickstarter 29 890 $;
- Лявон Вольскі – (сорам не ведаць:) музыкант, які самастойна збірае сродкі на новы альбом праз асабісты сайт www.lavonvolski.com;
- Марта Чарнова – дызайнерка, суаўтарка праекту Heta Belarus Dzietka!, што сабраў на беларускай пляцоўцы 151 900 000 б.р.
Асноўныя пытанні сустрэчы:
- як рэалізаваць паспяховую краўдкампанію за акіянам;
- як паставіць рэкорд у беларускім краўдфандынгу;
- краўдфандынг уласнымі сіламі: колькі трэба часу і высілкаў.
Уваход вольны.
Мерапрыемства ў facebook и vkontakte.