28 студзеня, у Міжнародны дзень абароны персанальных дадзеных, каманда Human Constanta запрашае абмеркаваць з экспертамі пытанні прыватнасці анлайн і абароны дадзеных.
Калі: 28 студзеня (субота), 14:00-19:00. Дзе: SPACE, вул. Кастрычніцкая, 16А.
У праграме:
- Лекцыя «Персанальныя дадзеныя ў лічбавую эпоху» Саркісаў Дарбіняна (Цэнтр абароны лічбавых правоў, «РосКомСвобода», Расія);
- Прэзентацыі і майстар-класы па юрыдычных і тэхнічных пытаннях абароны персанальных дадзеных – Аляксей Казлюк (НДА Human Constanta, Беларусь), Цімафей Савіцкі (юрыдычная фірма Cobalt, Беларусь), Анатоль Марцінкевіч (эксперт па абароне інфармацыі);
- Кінапаказ.
Каму будзе цікава: усім, хто карыстаецца электроннымі сэрвісамі і хоча даведацца, як абараніць свае дадзеныя. Для спецыялістаў бізнес-сферы, якія збіраюць дадзеныя кліентаў, таксама будзе цікава зразумець, як не парушаць законы, працуючы ў Беларусі і на міжнародным рынку.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.