Вы цікавіцеся культурай Нямеччыны і нямецкай мовай? Інстытут імя Гётэ ў Мінску адчыняе свае дзверы для новых сяброў!
Калі: 11 чэрвеня, 11:00 – 17:00. Дзе: Менск, вул. Веры Харужай 25/3, 4-ы паверх.
У гэты дзень вы зможаце:
- даведацца пра курсы, атрымаць кансультацыю ў кваліфікаваных спецыялістаў і падабраць адукацыйную праграму, якая найбольш вам пасуе;
- схадзіць на заняткі, выпрабаваць на сабе метады навучання і вывучыць свае першыя словы на нямецкай мове;
- зазірнуць на паліцы бібліятэкі, стаць яе чытачом, а таксама карыстальнікам электроннага абанемента Onleihe.
Акрамя гэтага – шмат прыятных сюрпрызаў!
Праграма Дня адчыненых дзвярэй:
11.00 – кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для тых, хто старэйшы за 16 гадоў і яшчэ не вывучаў нямецкую мову;
12.00 – кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для тых, хто старэйшы за 16 гадоў і ўжо вывучаў нямецкую мову;
13.00 – кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для дзяцей (10-12 гадоў), якія раней не вывучалі нямецкую мову;
14.00 – кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для падлеткаў (13-16 гадоў), якія раней не вывучалі нямецкую мову;
15.00 – кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для падлеткаў (13-16 гадоў), якія жадаюць працягнуць вывучэнне нямецкай мовы.
Даведкі: +375 17 2377119 ці info@minsk.goethe.org
Уваход вольны!