Усіх ахвотных запрашаюць на прэзентацыю вынікаў Школы “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”.
Калі: 9 верасня, з 13:00 да 20:00.
Дзе: прастора “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16, Мінск).
Прэзентацыя прадугледжвае не толькі знаёмства з даследваннямі і праектамі, але і актыўную дыскусію пра разнастайнасць памяці і практыкі ў далейшым лёсе Курапатаў, пераўтварэнне закінутай гарадзенскай пусткі ў інклюзіўную прастору і стварэнне інтэрактыўнай карты грамадскіх прастор Мінска.
Пра Школу
Арганізатары праграмы: Лятучы Ўніверсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, альманахам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя”. Школа ажыццяўляе ўжо другі выпуск. Сёлета агульнай рамкай праграмы стала канцэпцыя “Зялёны горад”.
Выпускнікі Школы – маладыя архітэктары, урбаністы, грамадскія актывісты – прэзентуюць вынікі групавой даследніцкай практыкі і ўласныя праекты развіцця грамадскіх прастор.
Праграма прэзентацыі:
13.00-13.30 – Прэзентацыя Школы “Гарадскія грамадскія прасторы: ўстойлівае развіццё”.
13.30-14.00 – Прэзентацыя 9-га нумара альманаху “Гарадскія Тактыкі” на тэму “Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння”.
14.00-15.00 – Прэзентацыя даследавання “Мапа грамадскіх/публічных прастораў Мінска”.
15.20-16.20 – Прэзентацыя даследавання “Курапаты як месца памяці і грамадская прастора”.
16.40-17.40 – Прэзентацыя даследавання “Трансфармацыя “шэрай зялёнай зоны” ў грамадскую прастору. Дзевятоўка, Гродна”.
18.00-19.00 – “Кастрычніцкая: неідэальная і бязглуздая”. Перформанс-маніфестацыя. Прэзентацыя вынікаў даследавання супольнасці і гарадскога ландшафту.
19.00-20.00 – Урачыстае ўручэнне дыпломаў.
З пытаннямі да арганізатараў можаце звяртацца на пошту flyuniby@gmail.com з пазнакай “Прэзентацыя 09.09”.
Больш падрабязнасцей па спасылцы альбо у facebook-групе.