Стартапы, прадпрымальнікі, спецыялісты ў розных галінах і ўдзельнікі Стартап-школы запрашаюцца на Дзень Эксперта і ІнвестУікенд у Гародні.
Калі: 26 лістапада, 9: 30- 16:00. Дзе: Гародня, вул. Гаспадарчая 23, канферэнц-зала.
Удзельнікі змогуць:
- паказать стартап экспертам;
- атрымаць індывідуальныя кансультацыі ад экспертаў з розных сфер бізнесу.
Эксперты:
- Аляксей Ярашэнка, заснавальнік Digital – агенцтва, сертыфікаваны трэнер Google, спецыяліст па інтэрнэт-рэкламе;
- Ксенія Курусь, дырэктар і сузаснавальнік хостэлаў ў Траецкім прадмесці г. Мінска, аўтар афлайн карты для турыстаў “City Guide”;
- Кірыл Валошын, прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік tut.by, hoster.by, Café Netto і інш. кампаній;
- Аляксей Купрэеў, серыйны прадпрымальнік, сузаснавальнік digital-агенцтва UFOX, SMM-Акадэміі Rocket, Акадэміі бегу YOUCAN, інтэрнэт-крамы OMAR;
- Маргарыта Чiвель, зам.директора прыватнага прадпрыемства па аказанні бухгалтарскіх паслуг “АйТиНимакс” і іншыя.
Бясплатны ўдзел магчымы дзякуючы падтрымцы донараў, спонсараў і ўкладу арганізатараў. Дзень Эксперта і ІнвестУікенд таксама праводзіцца ў рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца Таварыствам садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.