Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі (ECLAB) запрашае абітурыентаў і абітурыентак на навучанне.
У новым навучальным годзе студэнты і студэнткі змогуць прайсці навучанне ў межах шасці канцэнтрацый:
- «Крытычная урбаністыка»
- «Публічная гісторыя»
- «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка»
- «Масавая культура і медыя»
- «Гендарныя даследаванні»
- «Сучаснае мастацтва і тэатр»
Працягласць навучання: 8 месяцаў (кастрычнік 2019 – травень 2020).
Фінансавыя ўмовы: кошта навучання – 440 еўра, аплата ўносіцца ў тры этапы ў беларускіх рублях.
Што такое ECLAB?
- крэдытная сістэма навучання ECTS
- магчымасць праходзіць стажыроўкі ў партнерскіх арганізацыях
- актуальныя веды і трансдысцыплінарныя падыходы
- індывідуальныя кансультацыі выкладчыкаў
- сяброўскае асяроддзе навучання і адкрытая супольнасць
- самастойнае планаванне вучобы
- спалучэнне тэаорыі і практыкі
- варкшопы, экскурсіі, навучальныя візіты
- студэнцкі часопіс E.NOTE
Дэдлайн: 15 верасня 2019
Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку можна па спасылцы.
Прачытаць інтэрв’ю са стваральнікамі праекта можна тут.
Прэзентацыя праекта адбудзецца 2 верасня а 19.00 у ZAL #2 (вул. Казлова, 3).