БАЖ запрашае на курс па сувязях з грамадскасцю – майстар-класы і сустрэчы са спецыялістамі ў галіне піяру і SMM.
Калі: 15 верасня – 27 кастрычніка 2018.
Дзе: Мінск, Вільня.
Што будуць ведаць слухачы:
- З чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй;
- Якую інфармацыю СМІ будуць чакаць і з задавальненнем выкарыстоўваць;
- У якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а ў якім круглы стол ці медыя-сняданак;
- Якія «фішкі» дазволяць стаць самымі запамінальнымі пад час удзелу ў публічнай дыскусіі ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве;
- Чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца;
- Як крок за крокам ствараць брэнд сваёй арганізацыі.
Асноўны трэнер — PR-спецыяліст Аляксандр Люшкевіч.
Каму будзе цікава?
Прэс-сакратарам і супрацоўнікам прэсавых службаў, журналістам, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.
Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Дэдлайн падачы заяўкі – 11 верасня, 23:59.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.