Экалагічны летнік-экспедыцыя «Чыстая Дзвіна – Чыстая Балтыка 2016» – гэта восьмая па ліку экспедыцыя, падчас якой валанцёры прымуць удзел у практычным вырашэнні праблем, якія тычацца забруджвання водных рэсурсаў Беларусі. Летнік пройдзе з 7 па 12 ліпеня 2016 года ў Віцебскай вобласці па ініцыятыве Цэнтра экалагічных рашэнняў.
Праграма летніка-экспедыцыі «Чыстая Дзвіна – Чыстая Балтыка 2016»:
- выезды на роварах або выхады пешшу (на выбар удзельнікаў) ўздоўж ракі і возера (басейн Заходняй Дзвіны, Віцебская вобласць / 4-6 гадзін штодня);
- даследаванне прыбярэжных зон і старыц з мэтай пошуку крыніц забруджвання ракі, правядзенне даследаванняў, звязаных з вызначэннем забруджванняў;
- вызначэнне якасці вады прыродных вадаёмаў хімічнымі і біялагічнымі метадамі;
- адукацыйныя тэматычныя лекцыі і майстар-класы.
Умовы ўдзелу:
- Удзельнікам экспедыцыі можа стаць асоба, якая дасягнула 18 гадоў;
- Арганізатары бяруць на сябе адказнасць за харчаванне, але ўдзельнікі павінны ўзяць з сабой міску, кружку, лыжку і відэлец, а таксама быць гатовым прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы ежы / выкананні іншай неабходнай працы. Патрэбу ў падрыхтоўцы асобных страваў (напрыклад, вегетарыянскіх) неабходна пазначыць падчас рэгістрацыі;
- Арганізатары забяспечваюць трансфер удзельнікаў ад г. Полацк да месца правядзення летніка;
- Удзельнікам летніка пажадана мець свой ровар, камізэльку са святлоадбіўнымі стужкамі, роварны шлем, рэмкамплект. Пры адсутнасці апошніх, варта загадзя паведаміць арганізатарам пра гэта, а таксама паведаміць памер колаў ровара;
- Удзельнікам неабходна мець уласныя намёты, спальнікі, турыстычныя дыванкі;
- Кожны ўдзельнік робіць рэгістрацыйны ўнёсак у памеры 200 тысяч беларускіх рублёў.
Колькасць месцаў – 20, адбор удзельнікаў ажыццяўляецца арганізатарамі. Падаць заяўку на ўдзел можна да 30 чэрвеня 2016 года.
Дадатковая інфармацыя:
+37529 643 46 10 Наталля Парэчына;
+37529 811 24 41 Зміцер Васьковіч.