“Фіяльта” запрашае на доўгатэрміновы валанцёрскі праект ў нямецкую арганізацыю JANUN e.V.
Перыяд – снежань 2016 – лістапад 2017 гадоў. Лакацыя – Хановер, Нямеччына.
Валанцёр з Беларусі і валанцёр з Сербіі змогуць стаць часткай каманды JANUN e.V. і паўдзельнічаць ў распрацоўцы праектаў на тэму “Навучанне дзяцей у галіне аховы навакальнога асяроддзя”, а таксама планаванні міжнародных праграм і абменаў для моладзі.
Апроч гэтага, валанцёрскі праект будзе скіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі Беларусі, Сербіі, Нямеччыны. Падчас праекту валанцёры змогуць дакументаваць распрацаваныя методыкі з галіне экалагічнай адукацыі як на нямецкай, так і роднай мове для наступнага распаўсюду і выкарыстання гэтых метадаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 18 да 30 гадоў;
- актыўны чалавек, якому падабаецца працаваць з дзецьмі і моладдзю;
- адказнае стаўленне да працы і эмацыйная ўстойлівасць, жаданне працаваць у камандзе;
- цікавасць да экалогіі і аховы наваколля;
- пажадана – валоданне нямецкай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Валанцёру аплочваюцца ўсе выдаткі на пражыванне, харчаванне, забяспечваецца медыцынскай страхаванне. Цалкам кампенсуюцца выдаткі на візу, праезд – у межах вызначанай для кожнай краіны сумы.
Як падацца
Для ўдзелу ў праграме неабходна адправіць кароткі матывацыйны ліст i CV на е-адрас buero@janun-hannover.de.
Дэдлайн – 1 лістапада 2016 года.