Адзінаццаты Эканамічны форум маладых лідараў запрашае зацікаўленых удзельнікаў у Новы Сонч (Польшча).
Перыяд – 5-9 верасня 2016 года.
У мерапрыемстве возьме ўдзел больш за 350 маладых лідараў з 43 краін. Праграма будзе складацца з варкшопаў, дыскусій па сучасных грамадскіх, палітычных і сацыяльных пытаннях.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый, акадэмічных колаў, студэнты, маладыя прадпрымальнікі, супрацоўнікі асацыяцый наймальнікаў, СМІ, лідары палітычных партый, эксперты грамадскай і эканамічнай сферы.
Узрост – ад 18 да 35 гадоў.
Зарэгістравацца на Форум можна анлайн па спасылцы.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікам з Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Малдовы, Нямеччыны, Славакіі кампенсуюцца выдаткі на дарогу ў памеры да 150 еўра. Унёсак за ўдзел складае 40 еўра.
Дэдлайн – 8 ліпеня 2016 года.