Еўрапейская даследчая асацыяцыя “Oikonomos” абвяшчае набор удзельнікаў на семінар “Сацыяльная рыначная гаспадарка як мэта для Беларусі”.
Калі: 6 – 7 лістапада. Дзе: аграсядзіба “Зарачаны”.
Мэта: пашырыць веды ўдзельнікаў пра канцэпцыі ордалібералізма, а таксама пазнаёміць іх з практычнымі аспектамі функцыявання эканамічнай мадэлі, заснаванай на прынцыпах сацыяльнай рыначнай гаспадаркі.
Каму будзе цікава: студэнтам і магістрантам эканамічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.
Фінансавыя ўмовы: выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.
Усім ахвотным трэба запоўніць анкету, а таксама даслаць эсэ на тэму “Перспектывы сацыяльнай рыначнай гаспадаркі ў Беларусі” ці на іншую тэму, што адпавядае агульнай тэматыцы (не больш за чатыры старонкі А4).
Заяўку разам з эсэ трэба дасылаць на электронную скрыню edu.oikonomos@gmail.com з пазнакай “Заяўка на ўдзел у семінары”. Дэдлайн – 12 кастрычніка, 21.00.
Дадатковая інфармацыя па праграме і лагістыцы будзе даслана удзельнікам, што прайшлі адбор. Больш падрабязнасцей па спасылцы.