Моладзевы экалагічны цэнтр «Экостарт», арганізаваны Цэнтрам экалагічных рашэнняў, адкрывае прыём заявак на абноўлены курс уводзінаў у эка-фрэндлі лад жыцця. Гэтая праграма для вас, калі вы цікавіцеся пытаннямі экалогіі, падзяляеце «зялёныя» каштоўнасьці, хочаце мяняць сябе і сваё асяроддзе да лепшага. За шэсць сезонаў існавання праграмы навучанне прайшлі больш за 150 чалавек.
Курс “Экастарт” прапануе:
- інтэрактыўныя жывыя сустрэчы;
- навучанне на анлайн-платформе;
- доступ да калекцыі матэрыялаў па абароне навакольнага асяроддзя;
- дадатковыя тэматычныя сустрэчы з экспертамі;
- экскурсіі і выязныя мерапрыемствы;
- новыя знаёмствы і сяброўскую атмасферу.
У канцы праграмы выпускнікі і выпускніцы арганізуюць уласнае Экалагічнае мерапрыемства пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнне.
Тэматычныя блокі праграмы:
- зелёнае спажыванне і экалагічна-сяброўскі лад жыцця;
- змяненне клімату і іншыя сусветныя экалагічныя праблемы;
- энергетыка і энергаэфектыўнасць;
- zero waste (нуль адходаў) і другое жыццё рэчаў;
- хімічная бяспека тавараў;
- водныя рэсурсы і іх забруджванне;
- арганічная сельская гаспадарка;
- захаванне біяразнастайнасці;
- урбаністыка і транспарт;
- грамадскі экалагічны рух.
Умовы:
Заняткі будуць праходзіць у цэнтры Мінска (раён ст.м. Пл. Перамогі). Арганізацыйны ўнёсак за ўдзел – 30 BYN за ўвесь курс. Для матываваных удзельнікаў і ўдзельніц прадугледжана некалькі стыпендый, якія пакрываюць арганізацыйны ўнёсак і выдаткі на дарогу (для іншагародніх).
Як падацца:
Для таго, каб прайсці навучанне па праграме, трэба запоўніць анлайн-заяўку да 1 мая 2019 года. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 4 мая 2019 года.
Больш інфармацыі – тут.