Арганізацыя «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» прапануе зацікаўленым выйграць грант “покед, пакет” на навучанне ў цэнтры “Экастарт”.
Гэтай восенню ў цэнтры “Экостарт” пачнецца ўжо восьмы навучальны сезон. Для большасці студэнтаў навучанне платнае. У гэтым годзе з’явілася магчымасць атрымаць грант на навучанне ад кампаніі “Покед, пакет”.
Пра “Экастарт”
“Экастарт” – праект, які арганізуецца і фінансуецца Цэнтрам экалагічных рашэнняў, выпускнікамі якога сталі ўжо амаль 200 студэнтаў. Праграма навучання зойме каля 3 месяцаў. Студэнтам прапануюць інфарматыўныя экскурсіі, жывыя інтэрактыўныя сустрэчы, гутаркі з экспертамі, онлайн-платформу для навучання, доступ да велізарнай калекцыі матэрыялаў па абароне навакольнага асяроддзя, а таксама падтрымаюць у правядзенні ўласнай экалагічнага мерапрыемствы. Заняткі праходзяць у зручнай лакацыі ў цэнтры горада, каля ст. м. Плошча Перамогі, у асноўным у выходныя дні, ці па вечарах.
Умовы:
Каб паўдзельнічаць, трэба да 22 верасня ўключна запоўніць анкету і апублікаваць у Instagram фота з вашай шматразовай торбай для пакупак з хэштэам #покедпакет. 10 аўтараў самых пераканаўчых заявак атрымаюць гранты на навучанне ў цэнтры “Экастарт”.