Калі: 23-29 чэрвеня 2019
Дзе: Albergaria-a-Velha, Aveiro, Партугалія (70 км ад Порта)
Для каго: моладзь 16-30 год (5 чалавек) \ 1 лідар 18+
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
Каб падацца на абмен, трэба запоўніць анкету да 25 сакавіка + падпісацца на суполку ў VK або ў facebook.
Кароткае апісанне праекта
Праект фінансуецца са сродкаў Еўракамісіі праз праграму “Эразмус+”.
У моладзевым абмене бяруць удзел 42 маладыя асобы з 6 крінаў Еўропы.
Ідэя гэтага праекта ўзнікла ў сувязі з існаваннем вялікай цыганскай супольнасці ў Albergaria-a-Velha, дзе існуе рызыка дыскрымінацыі ў адносінах да гэтай этнічнай меншасці.
Асноўнай тэмай праекта з’яўляецца сацыяльная ізаляцыя і адсутнасць талерантнасці ў непасрэдных адносінах з прадстаўнікамі нац.меншасцяў. Праект падкрэслівае патрэбу ў адукацыі адносна талерантнага стаўлення і інклюзіўных паводзінаў. Сацыяльная інтэграцыя і разнастайнасць з’яўляецца шматвектарнай тэмай і яе прасоўванне з’яўляецца вельмі складаным, таму гэта з’ява павінна быць прааналізавана ў розных кантэкстах.
Больш падрабязны расклад і апісанне праекта будуць адасланыя адабраным удзельнікам.
МЭТЫ праекта:
– Стварэнне мастоў паміж моладдзю з ліку этнічных меншасцяў і іншых маладых людзей
– Паменшыць дыскрымінацыю, сацыяльныя і культурныя бар’еры;
– Пашырэнне ведаў сярод маладых людзей аб міжкультурнай разнастайнасці;
– Садзейнічаць супрацоўніцтву паміж маладымі людзьмі з розных сацыяльных груп, якія падтрымліваюць сацыяльную інтэграцыю.
Канкрэтныя задачы:
– пашырэнне ведаў аб сацыяльных праблемах і патрэбах моладзі з ліку этнічных меншасцяў;
– прасоўваць новыя метады сацыяльнай інтэграцыі для этнічных меншасцяў праз нефармальную адукацыю;
– папулярызацыя сацыяльных каштоўнасцяў, такіх як талерантнасць і павага да іншых, пасродкам інклюзіўных практык;
– садзейнічаць сацыяльнай інтэграцыі і ўдзелу маладых людзей з этнічныя меншасці ў грамадстве;
– садзейнічаць міжкультурнаму дыялогу і супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі арганізацыямі.
Калі і дзе?
Праект адбываецца паміж 23–29 чэрвеня 2019 (першы і апошні дзень на прыезд\ад’езд)
Падрыхтоўчая сустрэча арганізацый (APV) 16-17 красавіка. У ёй павінны ўзяць удзел 2 чалавекі (лідар + 1 удзельнік) ад кожнай групы.
Дзе: мясцовасць Albergaria-a-Velha, каля горада Aveiro у Партугаліі (прыблізна 280 км ад Лісабона і за 70 км ад Порта, з прамымі чыгуначным транспартам да Aveiro).
Чытай апісанне мясцовасці.
Профіль удзельнікаў:
Мы шукаем 5 маладзёнаў 16-30 год і аднаго лідара 18+,
-якія маюць дачыненне да тэмаў праекта,
-валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
-вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)
– перавага аддаецца ранейшым заяўкам, а таксама гатовым прымаць удзел у падрыхтоўчай сустрэчы.
Умовы ўдзелу:
-Выдаткі на дарогу (ад Польшчы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
-рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра
– Максімальная сума транспартных выдаткаў – 360 еўра.
20,00 € – праезд ад аэрапорта да месца правядзення. Гэты транспарт забяспечваецца з дапамогай арганізатара (цана вылічваецца з агульнай сумы на праезд).