Эразмус+ шукае кандыдатаў да ўдзелу ў трэнінгу “Мастацтва ў гарадзкой прасторы як сродак для ўдзелу моладзі ў грамадзкім жыцці”, які пройдзе з 20 па 26 траўня ў м. Пеньяранда-дэ-Бракамонтэ (каля горада Саламанка, Іспанія). Для ўдзелу будуць абраныя 2 кандыдаты.
Мэты праекта:
- развіваць творчае пачуццё моладзевых працаўнікоў;
- растлумачыць, як выкарыстоўваць мастацтва для адукацыйных мэтаў;
- уключаць мастацтва ў паўсядзённую працу з моладдзю.
Удзельнікі будуць вывучаць:
- мастацкія адукацыйныя інструменты;
- метады вулічнай адукацыі (Street education) праз мастацтва;
- творчую дынаміку і заахвочванне матывацыі маладых людзей.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- займацца моладзевай працай у галине, якая адпавядае тэме праекта;
- узрост – 18+;
- валодаць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
Фінансавыя ўмовы:
Для ўдзелу неабходна заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
Як падацца:
Неабходна запоўніць анкету па спасылцы. Дэдлайн – 17 лютага.
Больш інфармацыі пра трэнінг можна знайсці тут.