Эвалюцыя публічных прастораў: дыскусія

Усе ахвотныя запрашаюцца высветліць, чаму публічная прастора гэта больш, чым проста месца, і як яе развіццё ўплывае на кожнага гараджаніна.

Калі: 10 верасня, 15.00. Дзе: крэатыўная прастора Корпус8.

Пытанні публічнай прасторы і публічнасці будуць разгледжаны ў двух фарматах: міні-лекцый і панэльнай дыскусіі з удзелам запрошаных экспертаў з розных галін:

  1. Міні-лекцыі тэарэтычнага блока дазволяць выпрацаваць агульны слоўнік для далейшага абмеркавання, прасачыць эвалюцыю уяўленняў аб публічнасці і выявіць невідавочныя функцыі публічных прастораў.
  2. У практычным блоку будуць прадстаўлены інструменты ўздзеяння на горад, даступныя сёння жыхарам Мінска, а таксама актуальныя прыклады працы з публічнымі прасторамі.

Лектары:

  • Вольга Шпарага – філосаф, кіраўнічка канцэнтрацыі “Сучаснае грамадства, этыка і палітыка” Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).
  • Дзмітрый Задорын – архітэктар.

Эксперты:

  • Ганна Пазняк – выкладчыца Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) і PR-дырэктарка агенцтва. PRCI.Storytellers.
  • Уладзімір Кавалкiн – кіраўнік праекта Petitions.by.
  • Віталь Рыжкоў – літаратар, рэдактар сайта грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Арганізатары: урбаністычны альманах «Гарадскія тактыкі» пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” i Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

Уваход вольны.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да арганізатарў: +375 29 578-79-77 (Марына Сяменчанка) і +375 29 358-74-16 (Зміцер Гаўрусік).