Erasmus + прапануе двухгадовыя стыпендыі на навучанне па праграме Erasmus Mundus Joint Master Degree programme in Nuclear Physics (NuPhys, 120 ECTS) у Гішпаніі, Францыі і Італіі.
Калі: 2018 – 2020.
Праграма распрацавана кансорцыўмам з 8 універсітэтаў у Гішпаніі, Францыі і Італіі, з удзелам 16 даследчых інстытуцый – асацыяваных партнераў у Гішпаніі, Італіі, Нямеччыне, Францыі і Швейцарыі (CERN).
Двухгадовая праграма забяспечвае квалiфiкацыю высокага ўзроўню ў галiне ядзернай фізікі – радыялогіі, медыцынскай фізікі, ядзерных заводаў, квантавай механікі і інш. З падрабязнай праграмай можна пазнаёміцца тут.
Стыпендыi падзяляюцца на 2 групы:
- для краiн-партнёраў (усе, акрамя краiн ЕС, Iсландыi, Македонii, Нарвегii, Лiхтэнштэйна, Турэччыны);
- мэтанакiраваныя краiны (ЕС + выключэннi з пункту 1).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- кандыдаты на стыпендыю павiнны скончыць першую ступень навучання (бакалаўрыят) у адпаведнай галіне (фізіка; таксама будуць разгядацца выпускнікі такіх спецыяльнасцей, як хімія, інжынерыя, прыкладная матэматыка і інш.);
- выдатнае валоданне ангельскай мовай (TOEFL 78, IELTS 6.0, Cambridge International Examinations 72).
- студэнты, якiя ўжо мелi cтыпендыяльную падтрымку ад EMMC, не могуць разглядацца як кандыдаты на далейшую падтрымку;
- студэнты, якiя атрымаюць стыпендыi ад EMMC, не змогуць атрымаць iншыя стыпендыi ад iнстытуцый ЕС;
- стыпендыi EMMC выдаткоўваюцца толькi на поўны перыяд навучання.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя цалкам пакрывае семестравыя ўнёскі, выдаткі на транспарт, жыллё. Да таго ж выплочваецца штомесячная стыпендыя
Як падацца
Пакет дакументаў складаецца з наступнага:
- запоўненай аплiкацыйнай формы;
- копiі пашпарту;
- сертыфiкаваных копiй пасведчання бакалаўра на ангельскай мове;
- сертыфiкаванай копii адзнак на ангельскай мове;
- фотаздымка;
- CV;
- сертыфiкаванай копii пасведчання аб узроўнi валодання ангельскай мовай;
- матывацыйнага ліста;
- рэкамедацыйныя лісты;
- іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выдатныя даследчыя навыкі.
Заяўка падаецца анлайн, праз аплікацыйную сістэму кардынуючай інстытуцыі (University de Seville). У заяўке трэба адзначыць, што вы з’яўляецеся кандыдатам на стыпендыю. Больш пра працэдуру можна даведацца тут.
Дэдлайн – 19 студзеня 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.