Erasmus + прапануе двухгадовыя стыпендыі на навучанне па праграме European Politics and Society: Vaclav Havel Joint Master Programme (EPS).
Калі: 2018 – 2020.
Дзе: Чэхія, Польшча, Нямеччына, Гішпанія.
Гэта шматпрофільная двухгадовая праграма звязвае сферы еўрапейскай палітыкі, сучаснай гісторыі і культуры, эканомікі, міжнародных адносін і палітыкі. Ключавая роля праграмы – выяўленне і аналіз праблем, з якімі сёння сутыкаецца Еўропа (міграцыя, бяспека, папулізм).
Першы семестр праграмы грунтуецца на ўводных курсах магістратуры (Прага), другі семестр прысвечаны курсам па ЕС (Кракаў, Лейдэн). У трэцім і чацвёртым семестры, праграма прапануе чатыры розных навучальных трэка, якія адлюстроўваюць разнастайны вопыт членаў кансорцыума (Прага, Кракаў, Барселона, і Лейдэн). Кожны трэк спалучае ў сабе розныя электыўныя курсы, навучанне метадам даследавання, стажыроўку і навучанне мове, а таксама працу над навуковай дысертацыяй пад кіраўніцтвам ключавых супрацоўнікаў з кожнага універсітэта-партнёра.
Неабходныя дакументы:
- перакладзеная копія дыплома бакалаўра альбо магістра / пацверджанне, что навучанне будзе завершана ў гэтым годзе;
- копія школьнага дыплома / дыплома бакалаўра (калі ўжо ёсць магістратура);
- копія пашпарта;
- пацверджанне месца жыхарства;
- пераклад транскпыпта;
- рэзюмэ;
- матывацыйны ліст;
- рэкамендацыйныя лісты (2);
- дадатковы апытальнік з указаннем пераваг трэка даследаванняў;
- сертыфікат валодання ангельскай мовай (TOEFL, FCE, IELTS ці аналагічны), адпаведныя C1, TOEFL 95, IELTS 7.0.
Фінансавыя ўмовы
Рэгістрацыйны ўнёсак складае 600 крон (23,50 EUR).
Плата за навучанне складае 8000 еўра ў год. Прадугледжана 22 стыпендыі Erasmus Mundus, якія пакрываюць выдаткі на навучанне, а таксама выдаюць штомесяц стыпендыю ў памеры 1000 еўра і надбаўку 1000-3000 еўра ў год для падарожжаў. Стыпендыі будуць прысуджаны на конкурснай аснове.
Дэдлайн падачы заяўкі – 28 лютага 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.