З 1га кастрычніка БДУ абвяшчае конкурс грантаў на навучанне ў адным з партнёрскіх універсітэтаў Еўразвязу.
Да ўдзелу запрашаюцца…
- студэнты (акрамя першага і апошняга курсаў);
- магістранты (1 год навучання);
- аспіранты (1 і 2 год навучання).
Патрабаванні:
- сярэдні бал – не менш за 7;
- валоданне замежнай мовай згодна з патрабаваннямі гасцявога ўніверсітэта;
- не мець акадэмічных і фінансавых запазычанасцей.
Спіс лакацый для навучання па абмене можна адшукаць тут.
Пасля выбару ўніверсітэта неабходна сабраць наступны пакет дакументаў:
- анкету навучэнца, якую трэба падпісаць у намесніка дэкана і каардынатара па Эразмусу;
- план навучання ў гасцявой вну, дзе ўказваюцца запланаваныя курсы, дысцыпліны, крэдыты (падпісваецца на факультэце);
- акадэмічную даведку за ўвесь перыяд навучання (аспіранты рыхтуюць CV);
- дакумент, які падцвярджае ўзровень валодання замежнай мовай (сертыфікат/даведка ад выкладчыка);
- матывацыйны ліст;
- для аспіранта: ліст ад універсітэта, які прымае.
Усе дакументы на рускай мове неабходна даслаць на электронны адрас gonchar@bsu.by альбо прынесці ў аддзел міжнароднага супрацоўніцтва (вул. Ленінградская, 20, пакой 407).
Этапы конкурсу на навучанне ў веснавым семестры 2015-2016 навучальнага года:
- 1-15 кастрычніка, да 15.00 – падача конкурсных заявак;
- 16-20 кастрычніка, да 15.00 – разгляд заявак камісіяй;
- 22 кастрычніка, да 15.00 – абвяшчэнне вынікаў.
Дэдлайн – 15 кастрыніка.
Падрабязнасці шукайце па спасылцы.