З 29 сакавіка па 6 красавіка пры падтрымцы Эразмус+ пройдзе моладзевы абмен “Маўчанне не золата”. Месца правядзення: м. Руставі (11 км. ад Тбілісі).
Тэма праекта “МАЎЧАННЕ НЕ ЗОЛАТА” – гэта найперш правы чалавека і іх кантроль у анлайн-прасторы. Мэта праекта – спрыяць таму, каб маладыя людзі не трымалі факты гвалту ў сакрэце і ўмелі звярнуцца па дапамогу, а таксама супрацьстаяць гвалтоўным дзеянням.
Апроч беларусаў у праекце бяруць удзел кандыдаты з Балгарыі, Грузіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Чэхіі, Арменіі, Албаніі і Літвы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост лідара групы 18+, удзельнікаў – 16-30 год.
- цікавасць да правоў чалавека;
- (вітаецца) валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
Умовы ўдзелу:
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Удзельнікам неабходна аплаціць рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра.
Як падацца:
Запоўніць анкету па спасылцы да 31 студзеня.
Больш інфармацыі пра абмен “Маўчанне не золата” – тут.