EuroCamp 2017 у Нямеччыне

Нямецкая зямля Саксонія-Анхальт запрашае на 26-ы міжнародны Еўракэмп у горад Цальц з 5 па 20 жніўня.

У летніку возьмуць удзел 70 маладзёнаў з больш як 30 краінаў Еўропы. Не праспі шанец мульцікультурнага лета!

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • моладзь ва ўзросце 18-25 гадоў (2 удзельнікі з Беларусі, хлопец і дзяўчына);
  • валоданне нямецкай мовай на ўзроўні прынамсі В1;
  • моладзь, зацікаўленая ў міжкультурнай маладзёвай працы ці тыя, хто ўжо мае досвед працы ў арганізацыях такога профілю.

Фінансавыя ўмовы:

  • арганізатары пакрываюць выдаткі на дарогу (на базе адлегласці ад месца сталага пражывання ўдзельніка да Цайца, 9 еўрацэнтаў за кіламетр), пражыванне, харчаванне і ўдзел у актыўнасцях;
  • арганізатары дапамагаюць з атрыманнем візы (запрашэнне і суправаджальны ліст), звычайна віза бясплатная.

Заяўка

Заяўка да ўдзелу запаўняецца анлайн па спасылцы да 29 траўня 2017 года (да яе анлайн далучаюцца актуальны здымак, CV і матывацыйны ліст). Папярэдне неабходна зарэгістравацца як карыстальнік сайта.

Праграма

Летнік будзе прысвечаны ўстойлівым мэтам ААН, актыўнаму ўдзелу моладзі, культурнай разнастайнасці, захаванню гістарычнай спадчыны, міжкультурнаму абмену, салідарнасці.

У праграме будуць розныя варкшопы, сустрэчы з мясцовымі ўладамі і актывістамі, культурніцкія вечарыны і падзеі, жывыя бібліятэкі, журналісцкія актыўнасці, ролевыя гульні.

Падрабязнасці

Дадатковую інфармацыю (па-нямецку) можна пачытаць у інфапэку і на сайце Еўракэмпа.

Чытайце пра досвед Еўракемпераў з Беларусі 2016 года на сайце Адукацыі тут і тут, і вось досвед 2012 года. Не бойцеся задаваць пытанні экс-еўракемперам, пішыце на adukacyja@gmail.com або ў нашыя сацсеткі.