Фундацыя Polish Robert Schuman шукае валанцёраў, якія жадаюць далучыцца да ЕВС-праекту.
Запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, хто мае інтарэс да працы з дзецьмі, якія маюць асаблівыя патрэбы.
Установы, дзе будуць працаваць валанцёры:
- спецыяльны садок № 245 у Варшаве для дзяцей, якая маюць праблемы са зрокам (2 валанцёры на 10 месяцаў. Старт праекту – верасень 2016га);
- спецыяльны садок № 393 у Варшаве (3 валанцёры на 10 месяцаў. Старт праекту – верасень 2016га).
Арганізатары чакаюць кандыдатаў, якія не маюць папярэдняга досведу ЕВС-валанцёрства, але вельмі жадаюць працаваць з дзецьмі. Таксама з патрабаванняў – элементарны ўзровень валодання польскай мовай і прага вывучыць яе цягам праекту.
Фінансавыя ўмовы
Каардынатары забяспечваюць пражыванне валанцёраў, харчаванне, аплочваюць мясцовы транспарт, страхаванне, забяспечваюць кішэннымі грашыма, а таксама падтрымліваюць у адміністрацыйных і персанальных справах.
Як падацца
Спампаваць форму заяўкі можна на гэтым сайце, далучыўшы (альбо не) да яго дакументы, якія кандыдат знаходзіць важнымі, каб прадставіць сябе. Заяўку неабходна даслаць на е-адрас info.evs@schuman.pl (з пазнакай “APPLICATION 2016”).
Дэдлайн – 15 студзеня 2016 года.