Арганізацыя Youth Development and Integration Association STRIM шукае аднаго валанцёра з Беларусі для працы ў дзіцячым садку №176.
Калі: 1 кастрычніка 2017 года – 30 чэрвеня 2018 года.
Дзе: Кракаў, Польшча.
Валанцёр будзе:
- дапамагаць з падрыхтоўкай і правядзеннем заняткаў для дзяцей, падчас шпацыраў і экскурсіў;
- гуляць з дзецьмі, дзяліцца ведамі пра сваю культуру і краіну праз песні, гульні і г.д.;
- арганізоўваць мерапрыемствы і святкаванні;
- весці блог пра сваю валанцёрскую дзейнасць.
Падрабязна пра абавязкі валанцёра можна пачытаць тут ці тут.
Патрабаванні да кандыдата:
- узрост – 18-30 гадоў;
- базовая валоданне ангельская мовай і пажадана польскай;
- любоў да дзяцей і прага да працы з імі.
Фінансавыя ўмовы
Удзельніку забяспечваецца пражыванне, выдаюцца кішэнныя грошы на штодзённыя выдаткі. Таксама вяртаюцца грошы за праезд у Кракаў і дадому.
Як падацца
Неабходна запоўніць заяўку (поле пра sending organization трэба пакінуць пустым – ёй стануць New Faces), далучыць да ліста CV і даслаць гэтыя дакументы на е-адрас newfaces.evs.minsk@gmail.com.
Дэдлайн – 24 ліпеня 2017 года.