Каманда праекта “Мапы заўтрашняга дня” запрашае піяршчыка-маркетолага. Піяршчык або маркетолаг будуць кіраваць складаннем камунікацыйнай і маркетынгавай стратэгіі IT-прадукта. Вынікам працы каманды стане інтрактыўная мапа – “Мапа заўтрашняга дня”, – дзе карыстальнікі змогуць пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама шукаць магчымасці супрацоўніцтва і валанцёрства.
Чаго чакаюць:
- Веданне метадаў праспрацоўкі камунікатыўнай і маркетынгавай стратэгіі;
- Вопыт вядзення PR-кампаніі;
- Досвед валанцёрства.
Крытэры адбору:
- Матываванасць працаваць у валанцерскім праекце;
- Гатоўнасць супрацоўнічаць цягам усяго праекта;
- Уменне падзяляць каштоўнасці адкрытасці і ўзаемадапамогі.
Што можна атрымаць:
- Унікальны досвед працы;
- Знаёмства з open-source супольнасцямі і прынцыпамі іх працы;
- Знаёмства з камандай Фаланстэра.
Як падацца:
Даслаць матывацыйны ліст з пазнакай “МАПА ЗАЎТРАШНЯГА ДНЯ” на пошту falanster.by@gmail.com да 31 жніўня.