21 – 22 красавіка 2018 года адбудзецца штогадовая акцыя “Фэст экскурсаводаў” – шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18 красавіка). Галоўная задума Фэста – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.
Цябе будуць радыя бачыць у камандзе валанцёраў, калі ты:
- любіш родныя мясціны
- маеш вольны час 21-22 красавіка
- не кідаеш словаў на вецер
- з аптымізмам глядзіш на жыццё
Від валанцёрскай дапамогі:
- Дапамога па каардынацыі падчас экскурсіяў
- Фатаграфаванне, відэа экскурсіяў
- Дапамога па каардынацыі перад фэстам
- Дызайнерская дапамога (банэры, вёрстка календарыкаў, паштовак)
- Капірайтарская дапамога (напісанне тэкстаў, артыкулаў)
- Дапамога з абнаўленнем сайта, стварэннем гугл-форм і г.д.
Што ты атрымаеш?
- Незабыўныя выходныя
- Гарантаванае наведванне экскурсій
- Запрашэнне на фінальную імпрэзу
- І стос прыемных уражанняў!
Як трапіць у каманду? Запоўніць заяўку не пазней за 16 красавіка