11 ліпеня, 19.00
Культ. цэнтр «Корпус»: Машэрава пр. 9, корпус 8
Стваральнікі фільма прадставяць стужку і раскажуць гісторыю яе стварэння.
«Людина з табуретом» — дакументальна-прыгодніцкі фільм пра апошняе падарожжа вандроўніка і рэжысёра Леаніда Кантара. У 2004 на звычайнай кіеўскай кухні студэнты прыдумалі простую, але шалёную гульню «З Табурэтам да акіяна»: данесці чатыры драўляныя табурэты да чатырох акіянаў.
У фільме паказана апошняе, чацвёртае падарожжа да Ціхага акіяна, якое доўжылася год. Леанід здымаў усё, што яго атачае, што і ператварыла яго жыццё ў кіно. Па вяртанні ва Украіну падарожнікаў сустракае полымя вайны.
Стужка «Людина з табуретом» мусіла стаць маніфестам адвечнай сіле чалавечых мар і яе магутным здзяйсненням. Аднак сцэнар змяніла само жыццё, а дакладней — падарожжа, якое бясстрашны летуценнік вырашыў ажыццявіць апошнім. Рэжысёр Яраслаў Папоў не мог пакінуць гэтую падзею па-за стужкай, таму першапачатковая задума трансфармавалася, а фільм ператварыўся ў філасофска-прыгодніцкі баёпік.
ІДЭЯ Леанід Кантар;
РЭЖЫСЁР Яраслаў Папоў;
ПРАДУСАР Кацярына Мізіна;
АНІМАЦЫЯ RIDNI Animation OY;
МУЗЫКА OY Sound System, Balaklava Blues, Freel & ДІЛЯ.Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з англійскімі субтытрамі.
Беларуская прэм’ера.
18+
ПРАДУСАР Кацярына Мізіна;
АНІМАЦЫЯ RIDNI Animation OY;
МУЗЫКА OY Sound System, Balaklava Blues, Freel & ДІЛЯ.Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з англійскімі субтытрамі.
Беларуская прэм’ера.
18+
Квіткі:
7 BYN — папярэдне;
10 BYN — у дзень паказу.
Набыць можна на сайце bezkassira.by.
Суполка ў Facebook.