OPEN Media Hub абвяшчае аб пачатку прыёма заявак на конкурс, накіраваны на падтрымку тэлевізійных і анлайн-відэажурналістаў краінаў рэгіёну Ўсходняга партнёрства ў вытворчасці відэакантэнту. Тэма конкурсу – карупцыя.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- тэлекампаніі і анлайн-СМІ;
- журналісцкія арганізацыі (асацыяцыі, фонды);
- аўдыёвізуальныя прадакшн-кампаніі
- журналісты.
Фінансавыя ўмовы
Памер фінансавай падтрымкі будзе разлікоўвацца з улікам тэматыкі, СМІ і краіны. Сярэдні памер фінансавай падтрымкі:
- навіна да трох хвілін: € 250 — €500;
- сюжэт да 8 хвілін: €500 — €1500;
- матэрыял да 15 хвілін: €1000 — €3000;
- гісторыя да 30 хвілін і больш: €2500 — €8000
- прадукцыя для анлайн-СМІ: €250 — €1500
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студзеня 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.