Imaguru Startup Hub распачынае пілотны праект FinTech Press Club – серыю адукацыйных сустрэч для журналістаў з экспертамі FinTech.
Дзе: Imaguru Startup Hub, Мінск.
Калі: 29 верасня, з 16:00.
Тэма першай сустрэчы – “Венчурная экасістэма Беларусі і рэгіёна. Як працаваць са стартапамі?”. Сустрэча адбудзецца пры падтрымцы Агенцыі па міжнароднаму развіццю USAID і Прыорбанка.
Узельнікаў навучаць разбірацца ў венчурным фінансаванні, інвестыцыях і стартапах.
Праграма:
16:00 – сутрэча, кава-паўза;
16:30 – 18:00 – выступленні Насці Хаменковай, сузаснавальніка Imaguru Startup Hub, і прадстаўніка Прыорбанка;
18:00 – нэтворкінг і фуршэт.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя. Зарэгістравацца можна па тэлефоне +375 29 118 18 38 а таксама праз мэйл jauhen@bel.biz.