Каманда “Лічбавай майстэрні” запрашае на DoikaCamp – паглядзець, як опенсорснае рашэнне Doika можа паляпшыць фінансавання грамадскіх арганізацый.
Калі: 18 траўня 2019.
Дзе: Мінск, вул. Змітрака Бядулі 3, пам 2н, уваход са двара.
Doika – гэта опэнсорсны віджэт, які дазваляе грамадскім арганізацыям збіраць грошы для дзейнасці на сваіх сайтах праз банкаўскія Тех карткі. DoikaCamp – гэта мерапрыемства, якое ладзіць супольнасць айці-валанцёраў для супольнасці грамадскіх ініцыятыў, дзе ўдзельнікі дзеляцца досведам.
Удзельнікі DoikaCamp даведаюцца:
- колькі ўжо назбіралі арганізацыі з дапамогай Doika;
- планы па развіццю модуля на бліжэйшы год;
- працу падпіскі, якая дазваляе ахвярадаўцам перадаваць грошы арганізацыям аўтаматычна на рэгулярнай аснове.
Падчас мерапрыемства будзе дзейнічаць 2 тэматычных блока:
- для грамадскіх ініцыятыў – арганізацыі, якія ўжо карыстаюцца модулем Doika, дзеляцца досведам;
- для айціваланцёраў – распрацоўшчыкі распавядць, як працуе каманда, якія тэхналогіі выкарыстоўвае і як можна далучыцца да сумеснай працы.
Уваход вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.
Падрабязная праграма тут.