Фундацыя Каралевы Ядвігі прапануе стыпендыю The Queen Jadwiga, каб падтрымаць даследаванні студэнтаў з цэнтральнаеўрапейскіх, балканскіх і постсавецкіх краін у Ягелонскім універсітэце.
Калі: 2017-2019.
Дзе: Кракаў, Польшча.
Фундацыя The Queen Jadwiga была заснавана ў памяць аб Каралеве Ядвiзе, якая пакiнула ўсё сваё багацце на рэканструкцыю Кракаўскай Акадэмii i разам з тым заснавала 600-гадовую стыпендыяльную праграму для Ягелонскага ўнiверсiтэта.
Мэта фундацыі – падтрымаць акадэмiчных супрацоўнiкаў i студэнтаў-дактарантаў з высокiмi дасягненнямi ў даследаваннях.
Неабходныя дакументы:
- запоўненая аплікацыйная форма;
- CV;
- план даследавання, якое мяркуецца правесці ў Кракаве;
- інфармацыя пра акадэмічную працу кандыдата;
- пералік публікацый;
- рэкамендацыі ад навуковага кіраўніка
- падцверджанне ад супрацоўніка Ягелонскага ўніверсітэта.
Дакументы неабходна даслаць на адрас:
Jagiellonian University in Kraków
PL 31-113 Kraków
ul. Straszewskiego 25/3
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя складае 1500 злотых штомесяц. Стыпендыяты забяспечваюцца жыллём у інтэрнаце і базавай медыцынскай страхоўкай на перыяд навучання.
Дэдлайн – 15 чэрвеня 2016 года.