MZ production прапануе ўзяць удзел у Форуме маладых творцаў «Music and Life», які пройдзе 11-16 снежня 2015 года ў гарадах Льеж і Брусель (Бельгія). Праграма заахвочвае маладых музыкаў выкарыстоўваць інавацыйныя метады ў сферы рэкламы і піяру, а таксама развіваць нацыянальную музычную культуру.
У межах праграмы ўдзельнікі з Беларусі падрыхтуюць даклад на тэму «Сучасная беларуская музыка: рэаліі і перспектывы», па выніках якога будзе сфармаваны Статут Форума, рэкамендацыі з якога будуць накіраваны ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі змогуць падняць пытанні прасоўвання творчасці ў сучасных інфармацыйных рэаліях, дзейныя вектары самарэкламы і самапіяру, агульнанацыянальныя праблемы ў сферы музычнай культуры, а таксама абмеркаваць гэтыя тэмы з замежнымі калегамі. Форум збярэ дзеячоў у сферы музычнай культуры з Францыі, Расіі, Нямеччыны, Польшчы, Беларусі, Бельгіі, Іспаніі і Чэхіі. Апроч гэтага, удзельнікі змогуць атрымаць карысную інфармацыю ад кваліфікаваных спікераў з галіны шоў-бінэсу з Амерыкі і Францыі.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- музыкі;
- культуролагі;
- журналісты;
- мэнаджары;
- рэкламшчыкі і г.д.
ва ўзросце ад 16 да 55 гадоў.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне, харчаванне і падарожжа.
CV і матывацыйны ліст дасылайце на электронную скрыню MZ_production@tut.by з пазнакай «Міжнародны Форум».
Дэдлайн – 25 кастрычніка 2015 г.