Арганізатары запрашаюць маладых сацыяльных прадпрымальнікаў і прадпрымальніц да ўдзелу ў 4-дзённым семінары ў Сінгапуры.
Калі: 12-24 сакавіка 2018 года.
Дзе: Сінгапур.
Падчас семінару ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з паспяховымі сацыяльнымі прадпрымальнікамі з розных краінаў свету, бізнэсоўцамі і прафесіяналамі, якія спецыялізуюцца ў галіне сацыяльных інавацый. Мерапрыемства стане выдатнай магчымасцю пашырыць сетку знаёмстваў і супрацоўніцтва.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь, якя прагне сацыяльных пераўтварэнняў з дапамогай бізнэс-ідэяў.
Патрабаванні:
- мець бізнес-прапанову, якая можа вырашыць сацыяльную праблему;
- мець каманду, якая складаецца з аднаго-трох чалавек / альбо самастойны ўдзел;
- узрост – 18-30 гадоў.
Каб падаць заяўку, неабходна зрабіць наступнае:
- агляд бізнэс-плану, які павінен складацца з кароткага апісання і мадэлі бізнэс-праекту;
- фота групы / індывідуальнае фота
- лагатып сацыяльнага прадпрыемства (калі ўжо ёсць);
- арганізатары могуць звязацца з аплікантамі для правядзення інтэрв’ю па тэлефоне, таму рэкамендуецца падаваць заяўкі на ўдзел як мага раней.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у праграме бясплатны, але ўдзельнікі самі павінны забяспечыць даезд і пражыванне падчас семінару. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і трансфер у межах праграмы.
З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас yse@sif.org.sg.
Дэдлайн – 10 снежня 2017 года.