Дзявятая штогадовая асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства пройдзе ў Таліне (Эстонія) у кастрычніку 2017 года.
Штогадовая сустрэча ФГС УП з’яўляецца ключавым мерапрыемствам, якое ладзіцца з 2009 года. Яна служыць платформай для абмеркавання дасягненняў Форуму і Ўсходняга партнёрства ў цэлым і ўкладу грамадзянскай супольнасці ў працэс рэформаў у рэгіёне. У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 200 прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці з рэгіёну Ўсходняга партнёрства і Еўразвязу, а таксама іншыя зацікаўленыя бакі.
Да ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці запрашаецца шырокае кола арганізацый грамадзянскай супольнасці: НДА, think tanks, некамерцыйныя фонды, прафсаюзы, арганізацыі працадаўцаў, прафесійныя асацыяцыі, бізнэс-асацыяцыі, нацыянальныя і міжнародныя АГС і іншыя суб’екты грамадзянскай супольнасці з рэгіёну Ўсходняга партнёрства.
Асабліва да ўдзелу запрашаюцца НДА, якія займаюцца пытаннямі правоў жанчынаў. Арганізацыям рэкамэндуецца дэлегаваць жанчын у якасці сваіх прадстаўніц на Форум.
Дэдлайн – 20 сакавіка 2017 г.
Падрабязную інфармацыю пра ФГС УП глядзіце па спасылцы.
Паводле рассылкі belngo.info